Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
30 мая 2025 года
254 043 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Пітэр Паўль Рубенс (1577 — 1640) — нідэрландскі (фламандскі) жывапісец, адзін з заснавальнікаў мастацтва барока, дыпламат, калекцыянер. Паводле каталога Майкла Джафэ, вядома 1403 аўтэнтычных палотнаў. Значная іх частка створана ў супрацоўніцтве з вучнямі і калегамі, найбольш вядомы з якіх Антоніс ван Дэйк. Творчасць Рубенса — арганічны сплаў традыцый брэйгелеўскага рэалізму з дасягненнямі венецыянскай школы. Захавалася яго вялікае ліставанне, пераважна дыпламатычнае.
Рубенс спецыялізаваўся на рэлігійным жывапісе (у тым ліку алтарных абразах), пісаў карціны на міфалагічныя і алегарычныя сюжэты, партрэты, краявіды і гістарычныя палотны, рабіў таксама эскізы для шпалер і кніжных ілюстрацый. У тэхніцы алейнага жывапісу ён быў адным з апошніх мастакоў, якія выкарыстоўвалі драўляныя панэлі для станковых твораў, нават вельмі вялікіх памераў (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Талочныя песні суправаджалі працу беларускага земляроба і на сяўбе, і на жніве.
- Бацька японскага капіталізму прымаў удзел у стварэнні звыш ста кампаній і каля трыццаці каледжаў і ўніверсітэтаў.
- Першы нацыянальны манумент у ЗША, прысвечаны не прэзідэнту, быў адкрыты ў гонар вучонага-батаніка.
- Заснавальніку сучаснай кітайскай арніталогіі паступіць ва ўніверсітэт дапамог памідор.
- Замежныя камандзіроўкі ваенных саветнікаў і ваенспецоў спрыялі іх кар’ернаму росту ва Узброеных сілах СССР.
- Папулярнасці локшыны хуткага прыгатавання ў Японіі спрыялі захоп закладніцы і яго асвятленне ў СМІ.
Актуальныя падзеі
- Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (25 мая)
- Гродзенскі «Нёман» атрымаў перамогу ў фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе. (24 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі. (24 мая)
- На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. (18 мая)
Дзень у гісторыі
Харватыя, Дзень незалежнасці
- 1087: Генрых IV каранаваў свайго 13-гадовага сына Конрада як караля Германіі.
- 1431: Жанна д’Арк спалена жыўцом на плошчы Старога Рынку ў Руане.
- 1498: Хрыстафор Калумб выправіўся ў сваю трэцюю экспедыцыю.
- 1635: У Празе заключаны мірны дагавор паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынандам II Габсбургам і пратэстанцкімі князямі.
- 1640: Памёр Пітэр Паўль Рубенс, фламандскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў мастацтва барока, дыпламат.
- 1942: Пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Чырвонай Арміі створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху.
- 1982: Іспанія далучылася да НАТА.
- 1999: У Мінску ў часе піўнога свята адбылася трагедыя на Нямізе.
- 2014: Памёр Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.