Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
27 мая 2025 года
254 001 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Венера — другая ўнутраная планета Сонечнай сістэмы з перыядам абароту 224,7 зямных сутак. Названая імем Венеры, багіні кахання з рымскага пантэона. Гэта адзіная з васьмі асноўных планет Сонечнай сістэмы, якая атрымала назву ў гонар жаночага боства.
Венера — трэці паводле яркасці аб’ект на небе Зямлі пасля Сонца і Месяца і дасягае бачнай зорнай велічыні −4,6. Паколькі Венера бліжэйшая да Сонца, чым Зямля, яна ніколі не аддаляецца ад Сонца больш чым на 47,8° (для зямнога назіральніка). Лепш за ўсё яна відаць незадоўга да ўзыходу або праз пэўны час пасля заходу Сонца, што дало падставу называць яе таксама Вячэрняя зорка ці Ранішняя зорка (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мас-спектраметрыя заснавана на вызначэнні масы часціц, што ўтвараюцца пры іанізацыі малекул.
- Для рыб атрада гімнотападобных характэрна наяўнасць электрычных органаў.
- У XIX стагоддзі выявілася, што аксіёма Архімеда выконваецца не заўсёды.
- Адным з самых вядомых выпадкаў літаратурнай інквізіцыі стала пакаранне нашчадкаў і цела кітайскага паэта.
- Гарадскія ўлады Сан-Францыска аплачвалі жыллё для самаабвешчанага імператара Злучаных Штатаў.
- Першым эстонскім нацыянальным балетам стаў «Дамавік».
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» пад машыну часу быў мадыфікаваны аўтамабіль.
Актуальныя падзеі
- Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (25 мая)
- Гродзенскі «Нёман» атрымаў перамогу ў фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе. (24 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі. (24 мая)
- На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. (18 мая)
Дзень у гісторыі
- 1634: У вёсцы Палянава пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расіі аб заканчэнні вайны 1632—1634 гадоў.
- 1703: Заснаваны горад Санкт-Пецярбург.
- 1799: Армія Аляксандра Суворава падчас Італьянскага паходу бярэ горад Турын.
- 1905: Пачалася Цусімская бітва ў Японскім моры.
- 1924: Урачыста закладзены Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
- 1937: У Сан-Францыска адкрыты мост Залатыя Вароты.
- 1960: Адбыўся ваенны пераварот у Турцыі.
- 1960: Памёр Джавахарлал Нэру, прэм’ер-міністр Індыі.
- 1991: У Мінску завяршыўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
- 1994: Аляксандр Салжаніцын разам з сям'ёй вярнуўся з ЗША ў Расію.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.