Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
3 чэрвеня 2025 года
254 103 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Курапаты — лясны масіў на паўночным ускрайку Мінска, дзе выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1937—1941 гадах. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая: архівы КДБ Беларусі, датычныя Курапатаў, засакрэчаны. Ёсць розныя версіі і ацэнкі.
Курапаты — найбольш вядомае, з прынамсі васьмі, месца масавых расстрэлаў, якія здзяйсняў НКУС на тэрыторыі Мінска. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, што адпавядае катэгорыі найбольш унікальных каштоўнасцей, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць. (далей…)
Ці ведаеце вы, што…
- У вендскі перыяд марскі басейн ахопліваў больш за 80 % тэрыторыі Беларусі.
- У апытанні на любімую кветку ў Брытаніі адзін варыянт быў выключаны са спісу, паколькі паўсюль перамагаў.
- Хан Залатой Арды Менгу-Цімур у знак самастойнасці ад Мангольскай імперыі чаканіў на манетах уласнае імя.
- Этнакультурную сітуацыю ў беларуска-польска-літоўскім памежжы характарызуюць, як «плавільны кацёл».
- У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць зала, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам.
- Самым доўгім пасажырскім самалётам у свеце з’яўляецца «Boeing 747-8».
- Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь належыць санаторый у Крыме.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (25 мая)
- Гродзенскі «Нёман» атрымаў перамогу ў фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе. (24 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі. (24 мая)
- На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. (18 мая)
Дзень у гісторыі
Чарнагорыя: Дзень незалежнасці (2006)
- 713: Візантыйскі імператар Філіпік быў звергнуты з улады і аслеплены.
- 1611: Пасля дваццаці месяцаў аблогі Смаленск узялі войскі Вялікага Княства Літоўскага.
- 1863: Адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага далі бой расійскаму войску.
- 1907: Расійскі імператар распусціў I Дзяржаўную думу і зацвердзіў новы парадак выбараў.
- 1980: У выніку памылкі амерыканскага камп’ютара, што паведаміў аб савецкім ядзерным нападзе, у ЗША аб’яўлена ядзерная трывога.
- 1988: У газеце «Літаратура і мастацтва» надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці».
- 2006: Выкраданне расійскіх дыпламатаў у Іраку.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.