Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
23 мая 2025 года
253 921 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Ефрасіння Полацкая, свецкае імя Прадслава (каля 1104 — 1167) — ігумення, першая жанчына кананізаваная Рускай праваслаўнай царквой (1547), пасля прылічаная да святых (1893).
Дачка князя Святаслава Усяславіча. У юнацтве адмовілася ад шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасялілася ў келлі Полацкага Сафійскага сабора, перапісвала кнігі, на думку некаторых даследчыкаў, і перакладала іх, а таксама вяла міратворчую і асветніцкую дзейнасць. Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала паблізу Полацка жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкамі асветы Полацкай зямлі. На заказ Ефрасінні створаны напрастольны крыж, ахвяраваны ёю свайму жаночаму манастыру. Мужчынскаму манастыру ахвяравала абраз «Таропецкая ікона Божай Маці». У 1167 годзе паломнічала па святых мясцінах, памерла і пахавана ў манастыры Св. Феадосія ў Іерусаліме (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- У вендскі перыяд марскі басейн ахопліваў больш за 80 % тэрыторыі Беларусі.
- У апытанні на любімую кветку ў Брытаніі адзін варыянт быў выключаны са спісу, паколькі паўсюль перамагаў.
- Хан Залатой Арды Менгу-Цімур у знак самастойнасці ад Мангольскай імперыі чаканіў на манетах уласнае імя.
- Этнакультурную сітуацыю ў беларуска-польска-літоўскім памежжы характарызуюць, як «плавільны кацёл».
- У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць зала, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам.
- Самым доўгім пасажырскім самалётам у свеце з’яўляецца «Boeing 747-8».
- Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь належыць санаторый у Крыме.
Актуальныя падзеі
- На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. (18 мая)
- Рабочая партыя Курдыстана абвясціла аб самароспуску. (12 мая)
- Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV. (8 мая)
- На пасаду Федэральнага канцлера Германіі заступіў Фрыдрых Мерц. (6 мая)
Дзень у гісторыі
- 1173: Памерла Ефрасіння, ігумення полацкая, прылічаная да святых.
- 1480: Войскі Атаманскай імперыі пачалі аблогу крэпасці Ордэна гаспітальераў на востраве Родас.
- 1588: У Кракаве ўрачыста перапахавалі караля Стэфана Баторыя.
- 1618: Пратэстанцкая шляхта Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно гарадской залы.
- 1707: Нарадзіўся Карл Ліней, шведскі прыродазнавец.
- 1761: Шчучыну нададзены герб.
- 1863: Фердынанд Ласаль заснаваў у Лейпцыгу першую рабочую партыю Германіі.
- 1915: Пачалася бамбардзіроўка Анконы флотам Аўстра-Венгрыі.
- 1940: Уінстан Чэрчыль абраны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
- 2021: Авіяцыйны інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978 у Беларусі.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.