Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
2 чэрвеня 2025 года
254 084 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Рыцар Янка і каралеўна Мілана» — фэнтэзійна-прыгодніцкая трылогія, серыя прыгодніцкіх гісторый юнакоў у іншасвеце, які нагадвае беларускае Сярэднявечча. Фэнтэзі на падставе беларускай міфалогіі. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел, выдавецтва — «Чатыры чвэрці». Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Першая частка — «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» (рэд. Аксана Спрынчан) — пабачыла свет у 2021 годзе, другая частка — «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі» (рэд. Марыя Ліпніцкая) — выйшла ў 2022 годзе, трэцяя частка «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд» (рэд. Марына Варабей) была выдадзена ў 2023 годзе (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Ствалы хвоі часта ўкрывае лішайнік гіпагімнія ўздутая.
- Геральдычная фігура, што служыла абазначэннем ранення, стала знакам, які надаваўся будаўнікам фартэцый.
- Каб абысці забарону на пераклад Карана, мінскі імам назваў свой манускрыпт каментаром.
- Лінкальнскі ўніверсітэт у Новай Зеландыі — найстарэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова Паўднёвага паўшар’я.
- Бой на алжырска-малійскай мяжы прывёў да разрыву дыпламатычных адносін Малі і Нігера з Украінай.
- Да свайго юбілею Каталіцкая царква прадставіла мульцяшнага маскота, падобнага на персанажаў анімэ.
Актуальныя падзеі
- Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (25 мая)
- Гродзенскі «Нёман» атрымаў перамогу ў фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе. (24 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі. (24 мая)
- На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. (18 мая)
Дзень у гісторыі
Італія: Дзень Рэспублікі

- 1098: Крыжакі ўзялі Антыёхію.
- 1734: Расійскае войска ўзяло Гданьск.
- 1771: Перамога расійскага войска на чале з Аляксандрам Суворавым над войскамі польскіх канфедэратаў пры Замосце.
- 1792: Браславу нададзены герб (на выяве).
- 1807: Бітва пад Фрыландам між войскамі Напалеона і расійска-аўстрыйскай арміяй.
- 1864: Узяцце расійскім войскам апошняга незалежнага каўказскага аула Кбаабу (канец Каўказскай вайны).
- 1946: Італія па выніках рэферэндума абвешчана республікай, жанчынам дадзена права голосу.
- 1962: У Новачаркаску (Растоўская вобласць РСФСР) расстраляна дэманстрацыя супраць павышэння цэн.
- 1979: Папа Рымскі Ян Павел II распачаў першы візіт у Польшчу.
- 2014: Нанесены авіяўдар па захопленым будынку Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (Украіна).
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.