Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
25 мая 2025 года
253 961 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета — адзіны ў Беларусі тэатр оперы і балета, адзін з двух музычных тэатраў (разам з Музычным тэатрам), галоўная музычная і тэатральная пляцоўка краіны.
Размешчаны ў гістарычным раёне Мінска — Траецкім прадмесці ў велічным будынку, акружаным маляўнічым паркам. Будынак тэатраы — помнік архітэктуры, узор савецкага канструктывізму з элементамі ар-дэко (арх. І. Р. Лангбард, Г. Л. Лаўроў). Пастаноўкі большасці спектакляў ідуць на мове арыгінала, а таксама на абедзвюх дзяржаўных мовах краіны — на беларускай і рускай (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- На дыяграме стану рэчыва існуе пункт, дзе ў раўнавазе знаходзяцца адразу тры яго фазы.
- Узбуджальнік эпідэмічнага сыпнога тыфу з’яўляецца найбліжэйшым родзічам мітахондрый.
- Некаторыя марскія малюскі здольныя ўскосна выконваць працэс фотасінтэзу.
- У траецкіх песнях асабліва персаніфікаваны вобраз бярозы.
- У Сярэднявеччы Познань была адной з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў.
- Польскі прафесар даваў паказанні камісіі Кангрэса ЗША па расследаванні Катынскага расстрэлу ў масцы з меркаванняў бяспекі.
- Самы поўны ў свеце каталог моў выдае амерыканская евангельская хрысціянская арганізацыя.
Актуальныя падзеі
- На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. (18 мая)
- Рабочая партыя Курдыстана абвясціла аб самароспуску. (12 мая)
- Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV. (8 мая)
Дзень у гісторыі
- 1083: Кароль Альфонса VI Храбры захапіў Таледа, які раней належыў маўрам, і перанёс туды сваю сталіцу.
- 1104: Войскі Іерусалімскага каралеўства захапілі горад Ака пасля дваццацідзённай аблогі.
- 1500: Знік без вестак партугальскі мараплавец Барталамеу Дыяш.
- 1792: Геранёны атрымалі герб.
- 1907: У Вільні адбыўся з’езд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз.
- 1938: У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета.
- 1963: На 1-й канферэнцыі ўрадаў афрыканскіх краін у Адыс-Абебе створана Арганізацыя афрыканскага адзінства.
- 1979: Прэм’ера навукова-фантастычнага фільма жахаў «Чужы» адбылася ў ЗША.
- 1991: У Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
- 2014: Пётр Парашэнка абраны Прэзідэнтам Украіны.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.