Неметалы
Неметалы — простыя рэчывы, якія не валодаюць пластычнасцю, металічным бляскам, дрэнныя праваднікі электрычнага току і цяпла. Да неметалаў належаць 22 элементы.
У нармальных умовах знаходзяцца ў газападобным стане: вадарод, азот, кісларод, фтор, хлор і інертныя газы, у вадкім — бром, у цвёрдым — бор, вуглярод, крэмній, фосфар, сера, мыш’як, селен, тэлур, ёд, астат.
Атамы інертных газаў хімічна амаль неактыўныя, іншыя неметалы вызначаюцца высокай электраадмоўнасцю і, далучаючы электроны, утвараюць простыя аніёны (напрыклад, Cl-, O2-) або, разам з іншымі элементамі, складаныя (напрыклад, SO42-, PO43-). Большасць аксідаў неметалаў мае кіслотны характар і ім адпавядаюць кіслародзмяшчальныя кіслоты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Толькі два неметалы — вуглярод і сера — былі вядомыя ў старажытнасці. У XIII ст. быў атрыманы ў свабодным выглядзе мыш’як, у XVII ст. — вадарод і фосфар; у канцы XVIII ст. — кісларод, азот, хлор, тэлур; у 1-й палове XIX ст. — бром, ёд, селен, крэмній, бор. Атрымаць у свабодным выглядзе фтор і ізаляваць інертныя газы здолелі толькі ў канцы XIX ст. Астат атрыманы штучна ў 1940 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Неметаллы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)