Золата
Золата | |
---|---|
![]() | |
Маса | 196,96657 ± 0 атамная адзінка масы[1] |
Колер | залаты колер |
Першаадкрывальнік | невядома[2] |
Дата адкрыцця | каля 6 тысячагоддзе да н.э. |
Сімвал элемента | Au[3] |
Хімічная формула | Au[4] |
Canonical SMILES | [Au][4] |
Атамны лік | 79 |
Электраадмоўнасць | 2,54 |
Іонны радыус | 1,37 Ангстрэм[5], 0,64 Ангстрэм[5] і 0,85 Ангстрэм[5] |
Удзельная электрычная праводнасць | 45 200 000 ampere per volt metre[6] |
Цеплаправоднасць | 295 watt per metre kelvin[7] |
Цеплаёмістасць | 129,1 joule per kilogram kelvin difference |
Шчыльнасць | 19,32 gram per cubic centimetre і 19 320 gram per cubic centimetre |
Тэмпература плаўлення | 1 064,18 °C |
Boiling point | 2 940 °C |
Хуткасць гуку | 2 030 метр у секунду |
Крышталічная сістэма | Кубічная сінгонія |
Цвёрдасць па шкале Моаса | 2,5[8] |
Ultimate tensile strength | 120 MPa |
Модуль Юнга | 79 gigapascal і 78 gigapascal |
Каэфіцыент Пуасона | 0,4 |
Thermal diffusivity | 127 square millimetre per second |
Выкарыстоўваецца для лячэння | Рэўматоідны артрыт[9] |
Усяго выраблена | 3 300 тона[10] |
![]() | |
Цана | 47 784,69 €[11] |
Thomson Reuters Business Classification | 51201060 |
![]() |
| |||||
Уласцівасці атама | |||||
---|---|---|---|---|---|
Імя, сімвал, нумар | Золата/Aurum (Au), 79 |
79 | Золата |
196,967
| |
4f145d106s1 |
Золата (лац.: Aurum) Au — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 79. Бліскучы жоўты метал.
Фізічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Чыстае золата — мяккі метал жоўтага колеру. Чырванаватае адценне некаторым вырабам з золата, напрыклад, манетам, надаюць прымешкі іншых металаў, у прыватнасці, медзі. У тонкіх плёнках золата прасвечвае зялёным. Золата валодае выключна высокай цеплаправоднасцю і нізкім электрычным супраціўленнем.
Золата — вельмі цяжкі метал: шчыльнасць чыстага золата — 19321 кг/м ³ (шар з чыстага золата дыяметрам 46 мм мае масу 1 кг). Сярод металаў па шчыльнасці займае шостае месца: пасля осмію, ірыдыю, рэнію, плаціны і плутонію. Высокая шчыльнасць золата палягчае яго здабычу. Самыя простыя тэхналагічныя працэсы, такія, напрыклад, як прамыванне на шлюзах, могуць забяспечыць вельмі высокую ступень вымання золата з прамыўной пароды.
Золата — вельмі мяккі метал: цвёрдасць па шкале Моаса ~ 2.5, па Брынелю 220—250 Мпа (параўнальная з цвёрдасцю пазногця).
Золата з’яўляецца высокапластычным металам: яно можа быць пракавана ў пласцінкі таўшчынёй да ~ 0,1 мкм (сусальнае золата). Золата можа быць выцягнута ў дрот з лінейнай шчыльнасцю да 500 м/г.
Тэмпература плаўлення золата складае 1064 °C. Шчыльнасць вадкага золата менш, чым цвёрдага, і складае 17 г/см³ пры тэмпературы плаўлення. Вадкае золата даволі лятучае і актыўна выпарваецца задоўга да тэмпературы кіпення.
Хімічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Золата — самы інертны метал, які стаіць у шэрагу напружанняў правей за ўсе іншыя металы. Пры звычайных умовах яно не ўзаемадзейнічае з большасцю кіслот і не ўтварае аксідаў, дзякуючы чаму было аднесена да высакародных металаў, у адрозненне ад звычайных металаў, якія разбураюцца пад дзеяннем навакольнага асяроддзя. Затым была адкрыта здольнасць царскай гарэлкі раствараць золата, што абвергла меркаванне аб яго хімічнай інертнасці.
Найбольш устойлівая ступень акіслення золата ў злучэннях +3, у гэтай ступені акіслення яно лёгка ўтварае з адназараднымі аніёнамі (F−, Cl−. CN−) ўстойлівыя плоскія квадратныя комплексы [AuX4]−. Адносна ўстойлівымі таксама з’яўляюцца злучэнні са ступенню акіслення+1, якія даюць лінейныя комплексы [AuX2]−. Доўгі час існавала меркаванне, што +3 — вышэйшая з магчымых ступеняў акіслення золата, аднак, выкарыстоўваючы дыфтарыд крыптону, удалося атрымаць злучэнні Au+5 (фтарыд AuF5, солі комплексу [AuF6]−). Злучэнні золата(V) з’яўляюцца стабільнымі толькі са фторам; мацнейшыя акісляльнікі.
Пры ўзаемадзеянні атамарнага фтору з пентафтарыдам золата былі атрыманы лятучыя фтарыды золата (VI) і (VII): AuF6 і AuF7. Яны надзвычай няўстойлівыя, асабліва AuF6, які дысмутыруе з утварэннем AuF5 і AuF7[12].
Ступень акіслення +2 для золата неўласціва, у рэчывах, у якіх яна фармальна роўная 2, палова золата, як правіла, акіслена до +1, а палова — да +3, напрыклад, правільнай іоннай формулай сульфату золата(II) AuSO4 будзе не Au2+(SO4)2−, а Au1+Au3+(SO4)2−2, аднак знойдзены комплексы, у якіх золата ўсё ж мае ступень акіслення +2.
Існуюць злучэнні золата са ступенню акіслення −1, якія называюцца аўрыдамі. Напрыклад, CsAu (аўрыд цезію), Na3Au (аўрыд натрыю)[13].
Прыродныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]
Малая доля ў складзе зямной кары (74-е месца сярод іншых элементаў), надзвычай рассеяны элемент. Здабываецца амаль у 50 краінах свету, асноўныя запасы — у Расіі, ПАР, Канадзе, ЗША, Аўстраліі. Кітай займае першае месца ў свеце па аб’ёмах здабычы і спажывання золата, а па разведаных запасах саступае толькі ПАР[14].
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Выконвае функцыю грошай (усеагульны эквівалент і сродак забеспячэння нацыянальнай валюты). Выкарыстоўваецца ў мастацтве, ювелірнай справе, медыцыне, сплавы золата — у тэхніцы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Standard Atomic Weights of 14 Chemical Elements Revised — IUPAC, 1997. — ISSN 1365-2192; 0193-6484 — doi:10.1515/CI-2018-0409 Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ https://www.goldunze.de/rohstoffe/gold/geschichte-des-goldes/ Праверана 12 красавіка 2025.
- ↑ Wieser M. E., Coplen T. B., Wieser M. Atomic weights of the elements 2009 (IUPAC Technical Report) // Pure and Applied Chemistry — IUPAC, 2010. — Vol. 83, Iss. 2. — P. 359–396. — ISSN 0033-4545; 1365-3075; 0074-3925 — doi:10.1351/PAC-REP-10-09-14
- ↑ а б GOLD Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ а б в (unspecified title) — ISBN 0-8493-0485-7
- ↑ https://www.thebalance.com/electrical-conductivity-in-metals-2340117 Праверана 30 студзеня 2019.
- ↑ https://www.schweizer-fn.de/stoff/wleit_metall/wleit_metall.php
- ↑ https://www.chemie.de/lexikon/Gold.html
- ↑ NDF-RT Праверана 13 снежня 2016.
- ↑ https://pubs.usgs.gov/periodicals/mcs2021/mcs2021-gold.pdf
- ↑ https://www.goldbroker.fr/cours/or/chf
- ↑ Химия и жизнь, 1987 Архівавана 17 мая 2013.
- ↑ Неорганическая химия: в 3 т./Под ред. Ю. Д. Третьякова. Т. 3: Химия переходных металлов. Кн. 2. М.: Изд. центр «Академия», 2007, 400 с.
- ↑ zviazda.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Золата // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).